Главная » BY, Гомельская, Экономика

Прадстаўнікі грамадскасці Светлагорска паразмаўлялі з міністрам

29 февраля 2012 Комментариев нет

28 лютага адбылася кароткая сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці Светлагорскага раёна з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімірам Цалко. Падчас размовы прысутнічалі старшыня канцэрна “Беллеспаперапрам” Уладзімір Шульга і старшыня райвыканкама Сяргей Максіменка. Гутарка тычылася праблемы плануемага будаўніцтва завода беленай цэлюлозы.

Паводле папярэдніх разлікаў, завод плануюць будаваць на ўскрайку Светлагорска, ля прыгараднай вёскі Якімава Слабада (месца абазначана штрыхоўкай).

Міністр і старшыня канцэрна знаходзіліся 28 лютага ў Светлагорску па пытаннях, звязаных з заводам беленай цэлюлозы (ЗБЦ). Мясцовыя жыхары не былі праінфармаваны аб іх прыездзе. Аднак больш за 10 прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы грамадзян сабраліся ў райвыканкаме і папрасілі аб сустрэчы з міністрам.

Ул. Цалко не правёў прыём грамадзян, спаслаўшыся на шчыльны графік паездкі, але паразмаўляў з імі ў фае. Анатоль Змітровіч, Таццяна Куган, Юрый Ляшэнка і іншыя звярнулі ўвагу міністра на тое, што мясцовае насельніцтва выступае катэгарычна супраць размяшчэння ў горадзе яшчэ аднаго завода, які будзе забруджваць навакольнае асяроддзе. Аб гэтым людзі выказаліся на гарадскім сходзе жыхароў, які праводзіўся 23 студзеня.

Міністр паведаміў, што прыбыў у Светлагорск па пытанню выбару пляцоўкі для ЗБЦ, і што пляцоўка яшчэ не абрана. Магчыма, будуць прапанаваны альтэрнатыўныя варыянты, адначыў ён. Таксама, па словах Ул. Цалко, пакуль няма праекту будаўніцтва, а калі ён будзе, то яго вынясуць на абмеркаванне грамадскасці. Разам з тым міністр не пагадзіўся з тым, што мясцовае насельніцтва адназначна супраць заводу, спаслаўшыся на тое, што ў яго ёсць звароты ў падтрымку будаўніцтва.

Старшыня канцэрна “Беллеспаперапрам” Ул. Шульга сказаў, што завод трэба будаваць менавіта ў Светлагорску таму, што існуючы ў горадзе цэлюлозна-кардонны камбінат, на якім працуе 3,5 тыс. работнікаў, выпрацаваў свае магчымасці і без ЗБЦ яго развіццё спыніцца.

Па неафіцыйнай інфармацыі, у камбінаце бытавога абслугоўвання Светлагорска днямі быў праведзены сход працоўнага калектыву, на якім прынята “аднадушная падтрымка” будаўніцтва ЗБЦ. Не выключана, што такія сходы будуць арганізоўвацца і ў іншых установах.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...