Першая імша па-ангельску адбылася ў Гродна
Першая імша па-ангельску адбылася ў Гродна 4-га сакавіка ў Пабрыгіцкім касцёле. Імша ладзілася ў першую чаргу для замежных студэнтаў, што навучаюцца ў гарадзенскіх ВНУ, значная частка якіх з Нігерыі і Камеруну.

Пабрыгіцкі касцёле ў Гародне
Ініцыятыўная група з саміх студэнтаў адмыслова падрыхтавала казанні і дапамагала ладзіць гэтае мерапрыемства. На сустрэчы было каля 30 чалавек. Служыў службу для замежных студэнтаў ксёндз Антоні Грэмза.
Падобныя службы ў гарадзенскім пабрыгіцкім касцёле будуць адбывацца кожную другую нядзелю месяца. У гэтым касцёле горада няма свайго прыхода, але службы тут адбываюцца на розных мовах свету: на польскай, беларускай, літоўскай і нават на мове глуханямых.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны