Главная » BY, Гродненская, Политика

Гарадзенскага праваабаронцу папярэдзілі

8 марта 2012 Комментариев нет

Міліцыя папярэдзіла гарадзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага пікету.

Віктар Сазонаў. - Фота: Беларускія рэгіянальныя навіны

– З раніцы 7 сакавіка мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон з аддзялення міліцыі і спыталі, дзе я знаходжуся. Пасля чаго на кватэру явіўся маёр міліцыі, які нагадаў мне пра забаронены гарвыканкамам пікет. Прыехалі, паказалі мне паперу, што пікет забаронены, – кажа Віктар Сазонаў.

Праваабаронцы Гродна падавалі заяўку на 8 сакавіка на інфармацыйны пікет, дзе адказным быў пазначаны якраз Сазонаў.

Галоўнай мэтай правядзення пікета было інфармаванне жыхароў гораду пра сітуацыю ў краіне з палітвязнямі.

Гарадзенскі гарвыканкам гэты пікет забараніў. Забаронай быў афіцыйны ліст за подпісам намесніцы старшыні Ірыны Сенчанковай. Улады гораду спасылаюцца на тое, што заяўнікі не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоваў правядзення заяўленага мерапрыемства.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...