Главная » BY, Гродненская, Общество

Падарункі для вязняў калоніі

10 марта 2012 Комментариев нет

Градзенская прыватная ініцыятыва па зборы кніг для Івацэвіцкай калоніі скончваецца 12 сакавіка.

Бібліятыкі бываюць розныя...

Андрэй Асмалоўскі, адзін з ініцыятараў акцыі распавядае пра саму акцыю і пра тое, як яна адбывалася:

— Гэтая прыватная ініцыятыва па зборы кніг для івацэвіцкай калоніі распачалася з таго, што самыя вязні вырашылі абнавіць біблітэку. У калоніі была бібліятэка, дзе кнігі захоўваюцца яшчэ з савецкіх часоў. У самой калоніі «сядзіць» бацька маёй жонкі і ў яго ўзнікла ідэя абнавіць гэтую бібліятэку.

Мы падалі абвесткі праз інтэрнэт. Зараз гэтая абвестка вісіць яшчэ на гараденскім форуме. – працягвае Андрэй Асмалоўскі, — Людзі пачалі прыносіць розныя кнігі. За тыдзень, што ідзе акцыя гарадзенцы прынеслі шмат розных цікавых кніжак. Адна жанчына прынесла амаль усю сваю бібліятэку. Казала, што гэтыя кніжкі я прачытала і хачу, каб прачыталі іншыя.

Актыўнасць гарадзенцаў дазваляе спадзяеца, што акцыя дапамогі вязням будзе працягнута інадалей.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...