Главная » BY, Гродненская, Общество

Гарадзенцам прапануюць абмеркаваць лёс дрэваў

16 марта 2012 Комментариев нет

Гарадзенскі гарвыканкам прапануе гарадзенцам паўдзельнічаць ў грамадскіх слуханняў па вырубцы дрэваў. Слуханні распачнуцца 16 сакавіка а 15-й гадзіне ў гродзенскім гарвыканкаме.

Дрэвы нібыта перашкаджаюць упарадкаванню горада

На павестцы дня лёс больш чым 150 дрэваў. Якія нібыта перашкаджаюць упарадкаванню горада.

Зялёны актывіст і краязнаўца Ігар Лапеха выступае супраць падобных слуханняў:

— Дрэвы ў горадзе вырубаюць па розных прычынах. Жыццё ідзе – горад развіваецца. Аднак жыхарам павінна быць прапанаваная альтэрнатыва. Ім павінны тлумачыць рацыянальнасць вырубкі дрэваў пры правядзенні розных работ у горадзе. Жыхары павінны ведаць чаму рубяць дрэвы. А наконт слуханняў, што адбываюцца ў працоўны час. Горад адсякае адсоткаў 80 жадаючых патрапіць на гэтыя слуханні. І таму я лічу, што падобныя слуханні, што ладзяць нашы гарадзенскія ўлады – яны не працуюць.

Нагадаем, што першыя слуханні па вырубцы дрэваў у Румлёўскім парку сабралі 7 чалавек, чатыры з якіх былі прадстаўнікамі ўладаў.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...