Гарадзенская Каложа дабудаваная з сучаснай цэглы
Менавіта такі выклік-здымак гарадзенскага фатографа Мечыслава абудзіў шмат спрэчак у сацыяльных сетках.

Калаж. Як можа выгладаць Каложская царква ў выніку сучаснай "рэканструкцыі"
Пра здымак-правакацыю распавядае сам Мячыслаў : “Гэты здымак – сваеасаблівы пратэст так званай гарадзенскай рэканструкцыі Каложы, калі сучасныя будаўнікі перабудоўваюць старажытныя будынкі з сучаснай цэглы. Гэта не першая мая “правакацыя”. Наступнай пасля Каложы зроблены здымак гарадзенскага Старога замку. На якім замак перафарбаваны ў незвычайны жоўты колер і пакрыты металадахоўкай. Гэты здымак таксама выклікаў вялікае абурэнне сярод не толькі жыхароў гораду, ала і наведвальнікам з іншых гарадоў.
Мечыслаў не збіраецца спыняцца ў сваім захапленні: “У маіх планах з дапамогай сучасных метадаў зрабіць будынкі, якіх зараз ужо няма, а менавіта Фары Вітаўта і гарадзенскай ратушы”.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны