Главная » Без рубрики

Дзень Волі ў Слуцку адзначаецца сціпла

23 марта 2012 13 комментариев

Галоўнае свята нацыянальна свядомых беларусаў у Слуцку будзе адзначана сціпла. Дзяржаўныя ўстановы робяць выгляд, нібыта гэты дзень нічым не адрозніваецца ад іньшых.

Дзень Волі не ў фокусе

У мясцовым краязнаўчым музеі няма ніводнай экспазіцыі, прысвечанай Беларускай народнай рэспубліцы, а ў школах не запланаваны ніякія ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды святкавання дня абвяшчэння незалежнасці БНР.

Пра свята случчанам напомніла толькі мясцовая незалежная газета “Кур’ер-інфо”, якая на апошняй старонцы газеты 22 сакавіка размясціла невялічкі тэст-віктарыну, прысвечаную БНР. Пераможцы атрымаюць невялічкія памятныя прызы.

Нацыянальна свядомыя грамадскія актывісты неахвотна дзеляцца сваімі планамі аб святкаванні Дня Волі.

Некаторыя з іх прымуць удзел у святочным шэсці і мітынгу ў Мінску. Заяўку на правядзенне мітынгу ў Слуцку не падавалі.

Аляксандра В. (прозвішча па яе просьбе зменена) лічыць, што зараз у такіх гарадах, як Слуцк, немагчыма праводзіць урачыстасці, звязаныя з святкаваннем Дня Волі:

— Мітынг улады не дадуць правесці. А калі б нават і дазволілі, то людзі б пабаяліся прыйсці на мерапрыемства. Зразумела, што на такія мітынгі ў невялікіх гарадах прыходзяць грамадзяне, якія здольны на выклік існуючым парадкам. Прыходзячы на мітынг і пікеты, яны “спальваюць” саміх сябе, бо іх нямнога. Нават падчас правядзення дазволенага мітынгу, прысвечанага Слуцкаму Збройнаму Чыну, вяліся здымкі людзей невядомымі асобамі.

Да таго ж у сталіцы збіраецца шмат людзей і там пачынаеш адчуваць сябе часткай вялікай і вольнай грамады, дыхаеш паветрам свабоды.

Мае абодва сына жывуць у Мінску і заўсёды удзельнічаюць у святочным мітынгу. Планую быць разам з імі у гэты дзень.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

13 комментариев »

  • Читатель пишет:

    Интересно, а пишется ли про этот день вообще в учебниках истории?

    • Антон пишет:

      Разве пропустит власть правду?

      • Vasil Hurynovič пишет:

        «…Заяўку на правядзенне мітынгу ў Слуцку не падавалі…» Вы такі ў ўпэўненыя ў сапраўднасьці гэтай інфармацыі? Каб пісаць падобную адназную інфармацыю, аўтару папярэдне варта было б перапытаць у мясцовых актывістаў, ці падавалі яны заяўку ці не падавалі. Калі аўтар было лянота ўдакладніць, паведамляю: у Слуцкі райвыканкам падавалася адпаведная заяўка на правядзеньне мітынгу. Аўтару артыкула ў дадзеным вападку — НЕЗАЛІК.

        • Сергеевич пишет:

          А кто знал о заявке? НЕ один активист не знал.И когда подается заявка оговаривается количество участников.Может автор комментария подпольный активист о котором никто не знает и он сам себе подал заявку.
          Я сам принял бы участия.Спрашивал у активистов,звонил в редакцию газеты
          курьера. ОТВЕТ БЫЛ ОДИН—ЗАЯВКА НЕ ПОДАВАЛАСЬ.