У Дзень Волі горад Слуцк упрыгожвалі самаробныя бел-чырвона-белыя сцяжкі
Бел-чырвона-белыя сцяжкі былі заўважаны ў горадзе вечарам 24 сакавіка. Нягледзячы на вялікую колькасць патрульных міліцыянтаў, маленькія сцяжкі з’явіліся на клумбах, на галінах дрэў.
Раніцай 25 сакавіка сотні гараджан мелі магчымасць бачыць самаробныя бел-чырвона-белыя сцяжкі і шаўковыя стужкі ў розных кутках гораду. Такім чынам нацыянальна-свядомыя гараджане адзначылі Дзень волі. На вуліцы Віленскай, Старадарожскай, Мельнічнай, Ленінскай сцяжкі віселі ў цяжка даступных месцах на галінах дрэў уздоўж праезджай часткі.
На іншых вуліцах (Жукава, Чэхава, Сацыялістычнай, М. Багдановіча) сцяжкі былі заўважаны на тумбах, дзе расклейваюць аб’явы, на слупах. У цэнтры горада, калі помніка Сафіі Слуцкай, каля будынках краязнаўчага музея красаваліся букеты кветак, абгорнутыя бел-чырвона-белымі стужкамі. Такія ж шаўковыя стужкі некаторы час луналі на агароджы мосту праз Случ, у іншых месцах. Непадалёку ад берага ракі Случ гойдаліся самаробныя караблікі з бел-чырвона-белымі сцяжкамі.
Галіна І., у мінулым настаўніца, парадавалася з’яўленню сцяжкоў у горадзе ў Дзень Волі:
Бел-чырвона-белыя сцяжкі – гэта частка нашай гісторыі, якую мы ня ведаем. Добра, што знаходзяцца людзі, якія напамінаюць пра змаганне продкаў за Волю і наш цяперашні пакутны век. Гісторыя паўтараецца. Шкада, што гэтыя прыгожыя сцяжкі доўга не павісяць і вывешваюцца ў глыбокім падполлі.
Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны
ЗДОРОВО!!!!
Жыве Беларусь! Прачынайцеся,людзi! Каб не быць скотам.Далучайцеся да роднай зямлi,да Радзiмы, да нашай з вамi Беларусi роднай i адзiнай.Гэта наша зямля,а мы як злодзеi, хаваючыся, вывешваем свае сцягi.Сорамна перад продкамi,якiя ганарылiся сваей краiнай.Зразумейце — у наш з вамi дом прыйшлi ворагi,бандыцкая групоука кiруе Беларуссю.Звяртаюся да усiх сумленных беларусау i кажу — мы перабаролi свой страх.У iмя нашых з вамi
дзяцей i унукау.Разумееце?
Молодцы!
Реклама от RedTram
Подписка
Рубрики
Страницы
Архив
Метки
Нас считают
Свежие записи
Самые комментируемые
Наиболее популярные
Entries (RSS) | Comments (RSS) 71 / 0,838