Главная » BY, Гродненская, Культура

Быкава няма на вуліцах, але ён з намі

28 марта 2012 Комментариев нет

«Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў» – так называецца кніга, якая выйшла ў выдавецкай серыі «Гарадзенская бібліятэка». Прэзентацыя кнігі адбылася падчас агульнабеларускай дыктоўкі ў Гродна 24-га сакавіка.

Васіль Быкаў

Кніга доўга ішла да сённяшняга ўвасаблення і ніхто лепш не ведае гісторыю яе з’яўлення на свет, чым сын пісьменніка – Васіль Васільевіч Быкаў, які жыве ў Гародні. Вось што ён распавядае:

– Пасля смерці бацькі нас «папрасілі» пакінуць кватэру на вуліцы Свярдлова і пачаліся пераезды з аднаго жытла на другое. Натуральна, што і ўсе бацькавы архівы пераязджалі з намі. І заняцца імі ўшчыльную, сур’ёзна не было часу. Гэта былі блакноты, папкі, проста лісты, накіды, сюжэты, пазначаныя бацькавай рукой. Іх было шмат, і я баяўся дакрануцца да іх, чакаючы больш спрыяльнага часу. Скажу шчыра, нават не ведаў, што там. Але разумеў, што для прывядзення іх у нейкі парадак спатрэбіцца шмат часу. І патрэбен быў грунтоўны аналіз спецыяліста.

Так мы выйшлі на Сяргея Шапрана, які не адзін год займаецца вывучэннем спадчыны бацькі. Было гэта гады два таму. Памятаю яго першы прыезд і як ён цэлую ноч, не заснуўшы ні на хвіліну, разбіраў паперы. Тады мы яго добра не ведалі і вырашылі аддаваць яму запакаванае па частках. І тое, што Сяргею ўдалося сістэматызаваць раскіданыя па часе запісы, — здымаю перад ім капялюш. Дзякуй вялікі.

У тых архіўных скарбах аказаўся ранні Быкаў, той самы, які быў у 1957-1972 гадах. Якраз у той час, калі жыў і пісаў у Гародні. У кнізе захаваўся пах таго часу, што, несумненна, заслуга ўкладальніка кнігі і яе хроснага бацькі Сяргея Шапрана.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...