Главная » Без рубрики

Алесь Дзянісаў: Калі ты не рамантык, то не зразумееш падарожнікаў

1 апреля 2012 Комментариев нет

Гарадзенскі журналіст і вакаліст гурта “Кальян” Алесь Дзянісаў распавядае пра сваё захапленне роварам.

“Маё захапленне роварам пачалося напэўна з дзяцінства. Мы з хлопцамі са двара ўсе былі на роварах. Падлеткамі любілі паездзіць па наваколлях гораду. Нейкія трампліны ў лясах будавалі, нейкія спаборніцтвы рабілі і г.д. — усё тое, што сёння бы назвалі грамадскай ініцыятывай.

Жартую, канешне, але ёсць, што ўзгадаць. Самымі распаўсюджанымі, наколькі не памыляюся, былі ровары чатырох відаў: «Школьник», «Орлёнок», «взрослик»з колами 28 дзюймаў і «раскладушка» «Аист». У мяне быў «раскладзік». Былі і свае прыбамбасы: апляталі каляровым дротам колы, вешалі шмат катафотаў, рабілі з гумы доўгія брызгавікі, сядло ўпрыгожвалі махрой і г.д. Усё гэта смешна зараз нават узгадваць, не тое, каб едзіць па горадзе. А тады была такая мода. Былі і наогул дзівосныя вычварэнні: ставілі, напрыклад, замест роваровага тырна — тырно ад аўтамабіля.

Пра свае роварныя падарожжы Алесь Дзянісаў распавядае наступным чынам: “Я не так шмат дзе ездзіў, але пачынаючы з 2006 года, калі мы з Вундзерам ды Перчыкам паехалі з Горадні ў Наваградак, я заўсёды знаходзіў час на падарожжа.

У асноўным мы ездзім па Беларусі, тым больш, што тут на год 10-15 хопіць месцаў, дзе пабываць! А якая прырода ў нас файная! Навошта я буду пра гэтае казаць, калі і так усё зразумела. І не трэба ніякіх табе асаблівых падрыхтовак, вялікіх грошай.

Сядай на ровар — і паехаў. Ёсць, канешне, умовы: трэба быць фізічна падрыхтаваным, ездзіць на ровары не 2 раза на месяц. А то неяк мы з сябрамі ўзялі з сабой хлопца ў невялікі паход, як кажуць, паход выходнага дня, а хлопец не вытрымаў, 17 кіламетраў праехаў і павярнуў назад у горад.

Пажадана,яшчэ, мець роваровыя сумкі на багажнік, а то можна спіну надарваць, роваровыя запчасткі з сабой набіраеш таксама; а ў астатнім, — бярэш звычайны турыстычны набор: намёт, коўдрыкі, спальнікі, сякеру і г.д.

Што датычыцца самага далёкага падарожжа, то я ездзіў у Карпаты на Украіну ў 2010 годзе. Тыдзень ганялі па гарах. Дагэтуль я не прывёў у парадак свае запісы. У кожным паходзе я вяду бартавы дзённік. Як будзе час, то вывешу ўсе свае запісы на сайце гарадзенскіх роварыстаў — http://velogrodno.by/

Музыка кажа, што кожны падарожнік мусіць быць рамантыкам:

— Калі ты не рамантык, то не зразумееш падарожнікаў. І не важна, якім ты турызмам займаешся: пешым, водным ці роваровым. У кожнага віду свае складанасці, свае перамогі, свае «фішкі», як кажуць. Мяне больш прываблівае ровар. На словах не растлумачыць тое, што трэба паспрабаваць на сваёй скурай.

Апроч сваіх падарожжаў Алесь яшчэ і актывіст руху раварыстаў – Крытычнай Масы. Пра тое, што для яго крытычная маса Алесь кажа наступнае:

— Крытычная Маса, калі яе браць не толькі як акцыю, але і з’яву, мае канкрэтныя мэты: змаганне за правы раварыстаў і папулярызацыя ровара, як альтэрнатыўнага віду транспарту. Паралельна КМ прапагандуе здаровы лад жыцця, накіроўвае ўвагу на экалагічныя праблемы гораду, у першую чаргу — забруджанасць гарадскога паветра ад вялікай колькасці аўтамабіляў на нашых дарогах.

 Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...