Главная » BY, Минская, Общество

У Вілейцы адбыўся семінар па распрацаванні стратэгіі ўстойлівага развіцця рэгіёна

5 апреля 2012 Один комментарий

У Вілейцы адбылася чарговая сустрэча ініцыятыўнай групы па ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна з экспертамі.

Алег Сівагракаў, эксперт фонда «Жывое партнёрства» выступіў з дакладам-прэзентацыяй пра ўстойлівае развіццё як канцэптуальную аснову эвалюцыі тэрыторый і мясцовых суполак рэгіёна.

— Найперш важна звярнуць увагу на выкарыстанне мясцовых рэсурсаў і экалагічныя абмежаванні рэгіёна. Мы павінны думаць не толькі пра наша пакаленне, прымаючы нейкія рашэнні, але і дбаць пра будучае. Таму складнікамі ўстойлівага развіцця з’яўляюцца інтарэсы грамадства ў сферах эканомікі і экалогіі. Яны павінны ўзаемадзейнічаць і дасягаць збалансаванага развіцця на нацыянальным і мясцовым узроўнях, — падкрэсліў Алег Сівагракаў.

Старшыня Вілейскага райсавета Наталля Радзевіч паведамілі, што у 2010 у горадзе быў пабудаваны Вільянін хутар, праведзены Першы фестываль аматарскага краязнаўчага кіно. Таксама рэалізаваны праект раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў. У 2011 годзе была пададзена заяўка на рэканструкцыю набярэжнай.

— У Вілейцы сфарміравалася група актыўных людзей, якія шукаюць магчымасць развіваць рэгіён у пэўным абраным накірунку, каб зрабіць яго найбольш прывабным для інвестараў і турыстаў. Сувязь з арганізацыямі, якія займаюцца ўстойлівым развіццём рэгіёнаў, пачалася ў 2010 годзе, калі на тэрыторыі Вілейскага раёна быў праведзены семінар грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” у межах праекта “Зялёныя маршруты, — падзялілася Цітуленка Таццяна, кіраўнік аддзела занятасці райвыканкама.

Члены ініцыятыўнай групы па распрацоўцы Мясцовай павесткі-21 разам з экспертамі Алегам Сівагракавым, Аляксандрай Касіцынай і Сяргеем Салеем дапрацавалі стратэгічны план развіцця Вілейшчыны, улічваючы магчымасці, а таксама моцныя і слабыя бакі рэгіёна. Абмеркавалі пытанні захавання прыроднага патэнцыялу, культурных і гістарычных помнікаў, адраджэнне сядзібна-паркавага комплекса; прасоўванне на спажывецкі рынак брэнда мінеральнай вады “Любанія”, вялікія запасы якой знаходзяцца ў вёсцы Любань Віленскага раёна; дзейнасць рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея” ў вёсцы Будзішчы для дзяцей, пацярпелых ад паследстваў на ЧАЭС. Ён з’яўляецца філіялам беларуска-нямецкага сумеснага дабрачыннага прадпрыемства “Надзея -21 стагоддзе”. Усё гэта пасадзейнічае развіццю турызма як фактару устойлівага развіцця горада і раёна.

Найперш члены ініцыятыўнай групы скіравалі сваю ўвагу на стане экалогіі Вілейскага раёна. У калодзежнай вадзе горада і раёна у 2-4 разы перавышана колькасць нітратаў, таксама адсутнічае сістэма абезжалезвання вады. А састарэлая сістэма вадаснабжэння з’яўляецца следствам забруджвання пітной вады. Побач з горадам у 1974 годзе было пабудавана самае вялікае ў рэспубліцы вадасховішча, плошчай 63,3 кв.км і аб’ёмам вады 238 млн. кубаметраў. Гэта вельмі каштоўны не толькі прыродны, але і гаспадарчы аб’ект. Менавіта з яго паступае вада ў Мінск, а напор вады, які захоўваецца ў сховішчы, рухае турбіны мясцовай электрастанцыі, што дазваляе забяспечыць вілейчан таннай энергіяй. Аднак за 38 гадоў існавання, вадасховішча не мае інфраструктуры для адпачынку гараджан. І гэтае пытанне неабходна таксама вырашаць.

Занепакоенасць з боку грамадзян выклікае пабудова Астравецкай АЭС на рацэ Вілія. Калі нічога не зменіцца, то напэўна прыйдзецца задумацца над вартасцю распрацоўкі міжнароднага Зялёнага маршрута па рацэ Вілія ад Вілейкі да Вільнюса.

Даведка:

Семінар праходзіў у межах праекта “Узмацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў Беларусі”. Праект ажыццяўляецца дзякуючы фінансавай падтымцы Еўрапейскага Звязу і фонда “Еўразія” (за сродкі Агентства ЗША па міжнароднаму развіццю USAID). Арганізатарамі праекта з’яўляюцца інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Новая Еўразія” і мясцовы гуманітарна-асветніцкі фонд “Жывое партнёрства” з Мінска.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • песіміст пишет:

    «У Вілейцы сфарміравалася група актыўных людзей, якія шукаюць магчымасць развіваць рэгіён у пэўным абраным накірунку» — прозвішчы, калі ласка. Хачу пазнаёміцца.

Реклама от RedTram

Loading...
  • каллы в горшке купить

    freyja.su