Главная » BY, Культура, Минск

Адбылася прэзентацыя кнігі “Чарнобыль і еўрапейскі рух салідарнасці”

13 апреля 2012 Комментариев нет

У Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) прэзетавалі рускамоўны варыянт кнігі “Чарнобыль і еўрапейскі рух салідарнасці”.

Петэр Юнгэ-Вентруп пад час прэзентацыі

Кніга выдадзеная Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам пры падтрымцы фонда “Меркатор” у 2011 годзе. У выданні расказваецца пра тое, якія новыя формы еўрапейкай культуры памяці Чарнобыля сфарміраваліся за апошнія дзесяцігоддзі.

Пасля Чарнобыля вырасла новая генерацыя, у якой няма ўспамінаў, звязаных з падзеямі, якія адбыліся 26 красавіка 1986 года. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС датычыцца не толькі краін, якія знаходзіліся ў складзе СССР, але і жыхароў Еўропы.

- Чарнобыль павінен стаць для нас напамінам пра тое, што неабходна, нарэшце, распрацаваць такую мадэль развіцця грамадства і эканомікі, якая не ставіла б пад пагрозу жыццё нашых нашчадкаў. Для гэтага нам так неабходна актыўная культура памяці, – дзеліцца развагамі выдавец кнігі і кіраўнік справамі Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, Петэр Юнгэ-Вентруп (Peter Junge Wentrup). – У будучым у працы з культурай памяці павінны адсутнічаць усе межы паміж краінамі і партыямі. Прастора павінна застацца без межаў, таму мы выдалі кнігу і на рускай мове.

Кніга складаецца з двух частак, якія падзелены на раздзелы. Са ста трыццаці васьмі кніжных старонак можна даведацца пра дзіцячы адпачынак і лекаванне за мяжой, а таксама ў межах краіны, пра медыцынскую дапамогу і міжнародныя праекты, накіраваныя на дапамогу пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС, і іншыя важныя тэмы. Вялікая ўвага накіравана на сацыяльна-экалагічныя праекты ў сферы аднаўленчых энэргетычных рэсурсаў і энэргаэфектыўнасці.

У Беларусі кніга будзе распаўсюджвацца бясплатна. Яна стане дадаткам да перасоўнай выставы “Чарнобыль: Людзі. Месцы. Салідарнасць. Будучыня”, якая на працягу 2012-2013 гадоў наведае 25 населеных пунктаў Беларусі.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Share to Google Plus
Share to Odnoklassniki
Share to LiveJournal
Share to MyWorld
Share to Yandex

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.

Реклама от RedTram

Loading...