Главная » BY, Культура, Минск

“Не ў адных нас так…”(Фотафакт)

28 апреля 2012 Комментариев нет

У прыбіральшчыка тэрыторыі магазіна “Алмі” (Мінск, Малінаўка-1) да стандартнага інвентарнага набору: саўка ды веніка, дадаўся яшчэ і тазік.

Круглае - нясі, квадратнае - каці?

Канапелька Генадзь расказаў, што на гэтай працы амаль год. Яго здзіўляе, што у кампаніі ІП “Чысты свет плюс”, у якой працуе мужчына, не знаходзіцца сродкаў, каб купіць тачку, на якой было б зручна перавозіць смецце. Таму мужчына карыстаецца звычайным тазам.

Сарокіна Святлана, адміністратар магазіна “Алмі”, патлумачыла, што ў хуткім часе гэтае пытанне пастараюцца вырашыць. Святлана знайшла апраўданне: “Не ў адных нас так…” Адміністратар бачыць сапраўдную праблему не ў адсутнасці інвентара, а ў адсутнасці працаўнікоў. А Генадзю дала параду не напаўняць таз да самага верху, каб ён не быў такім цяжкім і не надта грукацеў па асфальце.

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...