Главная » Архив

Публикации с тэгом: 16

BY, Актуально, Брестская, Политика »

Пабываўшы 16 кастрычніка ў Мінску, дзяўчына вярнулася дамоў з гематомамі

Пасля разгону пікета памяці зніклых палітыкаў на Кастрычніцкай плошчы дваццацігадовая Інга Абрамава нейкі час не вярталася ў Брэст.

– Трапіла я на плошчу без чвэрці пяць, было холадна, зайшла пачакаць у кавярню. Заўважыла, што не адна заўчасна прыехала. Было многа міліцыянтаў, гулялі “парачкамі”, пад’язджалі аўтобусы з зацененымі шыбамі. Праз гадзіну выйшла на плошчу пашукаць удзельнікаў акцыі. Было шмат мужчын у цывільным з рацыямі. Два падыйшлі да мяне: “А вы з намі пройдзеце?” Ды не, кажу, я сябра свайго чакаю. Потым скіравала да групы маладзёнаў, яны сказалі: далучайся. Мне далі партрэт. Мы пашыхтаваліся. Але ўсё доўжылася літаральна паўтары хвіліны…