Увечары трэцяга кастрычніка з чатырма улёткамі-запрашэннямі на Народны сход міліцыянты затрымалі Лявонція Чапурных, намесніка старшыні гарадской арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет”. Яго ноч трымалі ў “кутузцы”, а раніцай суддзя Таццяна Урбановіч вынесла прысуд – пяць сутак арышту.