Публикации с тэгом: Городок
BY, Актуально, Витебская, Политика »

Аляксандр Жыткевіч і Леанід Аўтухоў пайшлі на гэты крок, калі страцілі надзею на працаўладкаванне з дапамогай Цэнтра занятасці. Яны перакананыя, што адмовы ўзяць іх на працу звязаныя з тым, што кіраўнікоў мясцовых арганізацый і ўстаноў папярэджваюць пра іх палітычную «нядобранадзейнасць».
Зараз на балконе кватэры Аляксандра Жаткевіча ў вёсцы Быкі, дзе сабраліся галадаваць апазацыянэры, прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг і плакат «Галадоўка». Удзельнікі акцыі пратэсту лічаць, што пра яе павінны ведаць людзі, інакш праблемы з працаўладкаваннем так і застануцца нявырашанымі.
BY, Актуально, Витебская, Общество »

За два месяцы гэтага году ў Віцебскай вобласьці зарэгістравана 73 выпадкі самагубства. Гэта на 16 працэнтаў болей у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.
Пераважная колькасьць тых, хто выбраў сьмерць, – мужчыны працаздольнага ўзросту.
Рост колькасьці суіцыдаў псыхіятры адзначаюць практычна ва ўсіх раёнах Віцебшчыны, прычым нэгатыўная тэндэнцыя была зафіксавана яшчэ напрыканцы мінулага году.
У выніку самым трывожным у гэтым сэнсе прызнаны Гарадоцкі раён.