Публикации с тэгом: киоски
BY, Актуально, Витебская, Экономика »

У тых месцах Віцебска, дзе раней стаялі шапікі прыватных прадпрымальнікаў, цяпер проста з машын гандлююць асобы, якія не маюць санітарных і падатковых дакументаў.
Ірына Яскевіч, якая займаецца стварэннем незалежнага прафсаюза «Разам», напісала дзесяткі лістоў у розныя інстанцыі, аднак адусюль атрымала амаль аднолькавыя адказы: маўляў, гандаль без дазволу адпаведных службаў незаконны, але забараніць яго гэтыя службы не могуць.
– Некалькі гадоў таму нам сказалі, што шапікі псуюць знешні выгляд Віцебска. Таму камунальшчыкі вывезлі іх за горад ды выкінулі. – распавядае спадарыня Ірына.