Главная » Архив

Публикации с тэгом: Леонид Светик

BY, Витебская, Политика »

[17 Июл 2009 | Комментарии к записи “Еўрапейская кааліцыя” лічыць прысуд Леаніду Свеціку беспадстаўным отключены]
“Еўрапейская кааліцыя” лічыць прысуд Леаніду Свеціку беспадстаўным

Адпаведную заяву 16-га ліпеня агучыў палітык Аляксандр Скрабец, які прыехаў у Віцебск падтрымаць праваабаронцу.

BY, Актуально, Витебская, Политика »

[15 Июл 2009 | Комментарии к записи Віцебскі праваабаронца чакае прысуду отключены]
Віцебскі праваабаронца чакае прысуду

На працягу чатырнаццаці пасяджэнняў суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Урбановіч разглядала крымінальную справу сябра БХК Леаніда Свеціка, якога вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці.

Тры віцебскія апазіцыянеры, якія праходзяць па гэтай справе ў якасці пацярпелых, катэгарычна не вераць у вінаватасць падсуднага, пра што неаднаразова заяўлялі падчас працэсу.

Леаніда Свеціка вінавацяць у тым, што ён нібыта пісаў і дасылаў жыхарам Віцебска лісты ад імя радыкальнай прафашыстоўскай арганізацыі “Русское Национальное Единство”.

BY, Актуально, Витебская, Политика »

[10 Апр 2009 | Комментарии к записи Пяцёра сьледчых КДБ год «рыюць» пад праваабаронцу. «Накапалі» аж адзінаццаць тамоў отключены]
Пяцёра сьледчых КДБ год «рыюць» пад праваабаронцу. «Накапалі» аж адзінаццаць тамоў

Працэс над віцябчанінам Леанідам Сьвецікам хочуць зрабіць закрытым – ён мяркуе, каб схаваць хібы ў працы сьледзтва або ў матэрыялах справы.

А сябра Беларускага Хельскінскага камітэту хоча адкрытага суду над сабой.

Сьледчыя вінавацяць яго ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і ў паклёпе на Прэзыдэнта РБ.

Першае абвінавачваньне базуецца на тым, нібыта спадар Сьвецік сам сачыняў лісты ад імя прафашыстоўскай РНЕ. Другое фактычна вінаваціць яго ў антысэмітызме, прыпісаным у тых пракламацыях кіраўніку краіны.
Фота prava-by.info