Публикации с тэгом: опасность
BY, Актуально, Гомельская, Общество »

У мікрараёне Светлагорска «Бярэзіна» базавая станцыя «Вэлкама» стаіць на аднапавярховым магазіне. Побач – жылы дом № 33, жыхары якога занепакоены тым, што электрамагнітнае выпраменьванне вежы наносіць шкоду іх здароўю.
У снежні грамадзяне дамагліся таго, што з імі сустрэўся памочнік Прэзідэнта Беларусі па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка. Прадстаўнікі «Вэлкама» і розных дзяржаўных устаноў у адзін голас сцвярджалі: людзі, якія жывуць у зоне знаходжання базы, «рызыкуюць сваім здароўем у мінімальнай ступені».