Публикации с тэгом: Славянский базар
BY, Актуально, Витебская, Общество »

Ахоўваць правапарадак на фестывалі, які распачнецца 10-га ліпеня, віцебскім супрацоўнікам міліцыі будуць дапамагаць іх калегі з райцэнтраў вобласці, а таксама адмыслоўцы-кінолагі са сваімі гадаванцамі.
Начальнік управы аховы правапарадку МУС аблвыканкаму Ігар Скарыновіч паведаміў журналістам, што прысутнасць міліцыянтаў на вуліцах горада не мусіць нерваваць гасцей і жыхароў Віцебска. Менавіта таму значная колькасць супрацоўнікаў МУС будзе патруляваць горад у цывільным адзенні. Іншыя будуць апранутыя ў парадную форму, у тым ліку і тыя супрацоўнікі, што будуць дзяжурыць на кардонах з металашукальнікамі.
photo.bymedia.net