Главная » Архив

Публикации с тэгом: Велком

BY, Актуально, Гомельская, Общество »

[10 Янв 2010 | Комментарии к записи «Вэлкам», магчыма, страціць адну са сваіх веж отключены]
«Вэлкам», магчыма, страціць адну са сваіх веж

У мікрараёне Светлагорска «Бярэзіна» базавая станцыя «Вэлкама» стаіць на аднапавярховым магазіне. Побач – жылы дом № 33, жыхары якога занепакоены тым, што электрамагнітнае выпраменьванне вежы наносіць шкоду іх здароўю.

У снежні грамадзяне дамагліся таго, што з імі сустрэўся памочнік Прэзідэнта Беларусі па Гомельскай вобласці Ігар Пракапенка. Прадстаўнікі «Вэлкама» і розных дзяржаўных устаноў у адзін голас сцвярджалі: людзі, якія жывуць у зоне знаходжання базы, «рызыкуюць сваім здароўем у мінімальнай ступені».